МІНСК, 9 сак - Sputnik. Кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага этапуюць у кіеўскае СІЗА ў суботу, паведаміла амбудсмен Украіны Людміла Дзянісава.
Абвінаваўчы акт у дачыненні да Вышынскага быў накіраваны ў аўторак - следства па ягонай справе ўжо завершана.
"Пракурор паведаміў, што абвінаваўчы акт і рэестр матэрыялаў дасудовага расследавання ўжо перададзеныя ў Падольскі раённы суд Кіева", - паведаміў РІА "Новости" адвакат журналіста Андрэй Даманскі.
Астатнія адвакаты Вышынскага пакуль не атрымалі абвінаваўчыя акты. Этапуюць журналіста, як паведаміла амбудсмен Украіны Людміла Дзянісава, у Кіеў ужо ў суботу. Неўзабаве - 20 сакавіка - Касацыйны крымінальны суд Вярхоўнага суда Украіны павінен разгледзець скаргу Вышынскага на незаконнасць яго арышту.
Вышынскага ўзялі пад варту ў Кіеве 15 мая мінулага года: яго падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама дзяржаўнай здрадзе. На адным з пасяджэнняў журналіст звярнуўся па дапамогу да расійскага прэзідэнта Уладзіміру Пуціну і паведаміў, што адмаўляецца ад украінскага грамадзянства. Масква накіравала Кіеву некалькі нотаў пратэсту, запатрабаваўшы спыніць гвалт над прадстаўнікамі СМІ. Пуцін назваў сітуацыю, якая склалася з арыштам журналіста, які выконвае прафесійную дзейнасць, беспрэцэдэнтнай.
Дзеянні ўкраінскіх уладаў у "справе Вышынскага" асудзілі ў АБСЕ: у арганізацыі неаднаразова заклікалі вызваліць журналіста з-пад арышту.