Прадстаўнік Расіі на "Еўрабачанні-2019" Сяргей Лазараў прадставіў увечары 9 сакавіка сваю песню для конкурсу. Кампазіцыя пад назвай Scream была прэзентаваная разам з кліпам і выйшла адразу на некалькіх платформах, уключаючы YouTube.
"Калі я пачуў гэтую песню ў першы раз, я адчуў неверагодную сілу і моц мелодыі. Потым з'явіўся тэкст, і ўсё набыло яшчэ большы сэнс", - распавёў Лазараў пасля прэм'еры песні і загадзя падзякаваў аўдыторыю як за "лайкі", так і за "дызлайкі".
Аўтарамі песні Scream з'яўляюцца вядомы расійскі артыст Філіп Кіркораў і грэчаскі кампазітар Дзімітрыс Кантопулас.
Нагадаем, Лазараў ужо прымаў удзел у шоу ў 2016 годзе і, нягледзячы на тое, што набраў максімальную колькасць балаў ад гледачоў, заняў трэцяе месца. Сёння букмекеры ставяць на тое, што ў "Еўрабачанні-2019" ён зможа атрымаць перамогу.
Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.