МІНСК, 11 сак - Sputnik. Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі ў мінулым годзе былі вылучаныя больш чым 30 тысячам беларускіх сем'яў, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ кіраўнік Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.
Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый была ўкаранёна некалькі гадоў таму і прадугледжвае дзяржаўнае аказанне дапамогі маламаёмасным беларусам у аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Па словах кіраўніка МінЖКГ, працуе сістэма стабільна.
"За мінулы год мы ведаем, што падтрымка была аказана больш чым 30 тысячам сем'яў на суму звыш 1,15 мільёна рублёў. Гэтая сістэма працуе. Як у любoм механізме, магчымы шліфоўкі, удакладненні, каб яна аказвалася адрасна. Мы трымаем руку на кoнтроле, але самае галоўнае, што замацавана ў Дырэктыве (кіраўніка дзяржавы аб ЖКГ - Sputnik) - працяг яе аказання", - распавёў Церахаў.
Па словах міністра, больш за 95% усёй падтрымкі аказваецца "без хаджэння людзей са зборам даведак". Спецыяльна для гэтага створаны базы дадзеных, якія дазваляюць налічваць субсідыі без заявы грамадзяніна.
За мінулы год, адзначыў кіраўнік МінЖКГ, ніводнай скаргі ці зварота з нагоды прадастаўлення субсідый у ведамства не паступала.