МІНСК, 12 сак - Sputnik. Беларуская гандлёва-прамысловая палата ўзнагародзіла лепшых журналістаў, якія асвятлялі пытанні развіцця экспартнага патэнцыялу нашай краіны.
Спецыяльны карэспандэнт Sputnik Беларусь Станіслаў Андросік ганараваны дыпломам у намінацыі "Лепшы аўтар інтэрнэт-выдання".
"Падтрымка экспарту можа ажыццяўляцца самымі рознымі спосабамі, у тым ліку і інфармацыйным. Праца журналіста ў знешнеэканамічнай сферы патрабуе асаблівых навыкаў і кампетэнцый", - адзначыў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч.
Паводле яго слоў, для беларускай эканомікі і малога і сярэдняга бізнесу вельмі важная праца СМІ. У бліжэйшых планах у БелГПП арганізацыя спецыяльнага семінара для сродкаў масавай інфармацыі, якія пішуць пра экспарт.
У гэтым годзе на конкурс усяго было пададзена 42 заяўкі ад 56 журналістаў і аўтарскіх калектываў, якія прадстаўляюць 26 СМІ з усёй краіны. У агульнай масе прафесійнае журы разгледзела звыш 350 публікацый, тэлесюжэтаў і радыёперадач.
У рамках мерапрыемства міністэрства інфармацыі Беларусі і БелГПП падпісалі сумесны план дзеянняў па асвятленні сітуацыі вакол развіцця беларускага экспарту.
З 2017 года Беларуская гандлёва-прамысловая палата праводзіць адкрыты творчы конкурс сярод журналістаў "Развіццё экспартнага патэнцыялу Беларусі".