МІНСК, 12 сак - Sputnik. Савецкі і беларускі скульптар Андрэй Заспіцкі памёр на 96-м годзе жыцця, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook фатограф Юрый Іваноў.
"Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі сышоў ад нас", - напісаў Іваноў.
Заспіцкі нарадзіўся ў польскім Мазоўцы 16 лютага 1924 года. У 1939-м ён пераехаў у Мінск, праз два гады пайшоў у армію і ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Пасля вайны, у 1947 годзе, вярнуўся да жывапісу і праходзіў стажыроўку ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава.
Заспіцкі з'яўляецца аўтарам вядомых мінскіх скульптур. У суаўтарстве з іншымі мастакамі ён стварыў помнікі Цыялкоўскаму і Максіму Горкаму ў сталічным парку імя Горкага, надмагільны помнік Янку Купалу на Вайсковых могілках Мінска, помнік Францыску Скарыну ў Полацку, помнік Адаму Міцкевічу на Гарадскім Вале ў Мінску.