МІНСК, 13 сак - Sputnik. Электронныя рэцэпты ў рэжыме анлайн могуць выпісваць беларускія медыкі, паведаміў намеснік дырэктара РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Сяргей Новікаў, яго словы цытуе БелТА.
Новая тэхналогія даступная любому доктару пры наяўнасці ў яго тэлефона або планшэта, падлучанага да інтэрнэту. Літаральна праз хвіліну рэцэпт, які выпісаў урач, з'яўляецца ў базе дадзеных і можа быць выкарыстаны ў любой аптэцы - як дзяржаўнай, так і камерцыйнай.
Зараз урач можа зрабіць прызначэнне анлайн не толькі падчас прыёму, але і на выкліку, калі знаходзіцца дома ў пацыента. Прыклад беспапяровага ўзаемадзеяння быў прадэманстраваны на выставе "Ахова здароўя Беларусі", якая зараз праходзіць у Мінску.