Дакументальны фільм пра жыццё беларускай сталіцы ў сярэдзіне 50-ых гадоў XX стагоддзя напярэдадні апублікаваны на афіцыйным Youtube-канале Беларусьфільма.
Настальгічны кінанарыс "Новы Мінск" зняў рэжысёр Іосіф Шульман па сцэнары Мікалая Садковіча. Стужка паказвае беларускую сталіцу ў 1954 годзе.
Гледачы знаёмяцца з Мінскам праз чыгуначны вакзал і знакамітыя заводы. Трапляюць у аб’ектыў камеры і звычайныя жыхары – хатнія гаспадыні, паштальёны, тэлефаністкі, слесары, токары і многія іншыя.
Якім быў Мінск у 1954 годзе, глядзіце на відэа.