МІНСК, 14 сак - Sputnik. Традыцыйна ў чацвер авіякампанія "Белавія" праводзіць распродаж квіткоў у розных напрамках за 10 еўра, такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце перавозчыка.
Сёння квіткі па зніжаных тарыфах можна купіць у чатырох кірунках: у Маскву (аэрапорты "Дамадзедава" і "Жукоўскі"), Ніжні Ноўгарад, Ларнаку і Сочы. Квіткі ў гэтыя гарады абыдуцца пасажырам у 10 еўра плюс таксы і зборы ў адзін бок, за палёт туды і назад прыйдзецца заплаціць 20 еўра з таксамі і зборамі. Пры гэтым скарыстацца набытымі па акцыі квіткамі можна будзе з 15 сакавіка па 14 красавіка 2019 года.
Набыць акцыйныя квіткі можна ў чацвер, 14 сакавіка, з 09:30 да 23:59 па мінскім часе толькі на афіцыйным сайце авіяперавозчыка. Пры гэтым важна памятаць, што танныя квіткі недаступныя для юрыдычных асоб. Акрамя таго, іх колькасць абмежавана.
Нагадваем яшчэ некалькі правіл распродажаў ад "Белавія":
- квіткі, набытыя па акцыі, нельга памяняць ці здаць нават у выпадку камбінаванай пакупкі па эксперыментальным і звычайным тарыфе;
- выкарыстоўваць квіткі трэба строга ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце;
- калі білет не быў скарыстаны на адным з участкаў пералёту, месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце.
У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
Авіякампанія "Белавія" ўвяла эксперыментальныя зніжаныя тарыфы на пералёты 2 лістапада мінулага года. Па чацвяргах авіяперавозчык прапануе пасажырам квіткі ў розныя гарады па 10 еўра. Па акцыі можна было паляцець у Парыж, Хельсінкі, Адэсу, Рыгу, Астану, Прагу і іншыя гарады.