МІНСК, 14 сак - Sputnik. Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча запланаваная на 26 сакавіка, паведамілі ў беларускім ПЭН-цэнтры.
Сёлета на прэмію прэтэндуюць па тры кнігі ў трох намінацыях.
Паэзія
- "Наступны прыпынак" Алеся Замкоўскага
- "Зоў звычаю" Галіны Сіўчанка
- "Канцылярыі розных спраў" Стася Карпава
Проза
- "Самурай" Алеся Кіркевіча
- "Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага" Стэфана Корфа
- "Крыштальная ноч" Дар’і Трайдэн
Пераклад
- "Вецер у валасах" (розныя аўтары) Юліі Алейчанка
- "Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе" (з украінскай) Ліды Наліўкі
- "Рычардас Гавяліс. Віленскі покер" (з літоўскай) Паўліны Вітушчанка
Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае ад Фонду "Вяртанне" 4 тысячы беларускіх рублёў. Таксама могуць быць уручаны заахвочвальныя прызы, але гэта адбудзецца толькі, калі журы прыме адпаведнае рашэнне.
Сёлета ў журы ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.
Чытайце таксама:
- Лаўрэатка прэміі "Дэбют" расказала пра хейтэраў, мову і рэкламу літаратуры
- Самая маладая беларуская пісьменніца пра папулярнасць, сацсеткі і панк-рок