Драўлянага Турыста дэмантавалі 11 сакавіка. У Гарадскім ЖКГ паведамілі, што скульптура была ўсталяваная часова, зараз прыйшоў час змяніць яе месца размяшчэння. Але да сённяшняга дня ніхто не ведаў, дзе ж увесь гэты час будзе знаходзіцца Турыст.
Адшукаў яго жыхар Гродна Станіслаў Цыбінскі, які даслаў у рэдакцыю Sputnik відэа. Скульптура знаходзіцца на тэрыторыі УЖРЭП Кастрычніцкага раёна на вуліцы Лізы Чайкінай.
Драўляны двухмятровы Турыст апынуўся ў кампаніі даволі пацешных суседзяў, таксама выкананых з дрэва: гэта зубр Волат, Бобр, Мішка, Заяц, падобны на героя з "Праўдзівай гісторыі Чырвонай Шапкі", драўляны яблык і бервяно ў выглядзе змяі з вялізнымі вачыма.
Вядома, што Турыста ў бліжэйшы час адрамантуюць, а затым усталююць у парку адпачынку ў мікрараёне Фолюш.
Самы вядомы з драўляных "суседзяў" Турыста - зубр Волат, які быў маскотам Чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў у Беларусі ў 2014 годзе.