Дзве серыі фінальнага сезону "Гульні тронаў" будуць скарочанымі

© Photo : НВО (2011-2019)Кадр з серыяла "Гульня тронаў"
Кадр з серыяла Гульня тронаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
НВО па-ранейшаму трымае ў сакрэце сюжэт восьмага сезона, вядома толькі, што герояў чакае эпічная бітва з Каралём Ночы.

МІНСК, 16 сак - Sputnik. Амерыканская кампанія НВО ў пятніцу апублікавала працягласць серый фінальнага сезону культавага серыяла "Гульня тронаў", паведаміў рэсурс Polygon.

Я ведаю смерць: выйшаў трэйлер фінальнага сезону Гульні тронаў – відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Я ведаю смерць: выйшаў трэйлер фінальнага сезону "Гульні тронаў" – відэа

Раней стала вядома, што замест традыцыйных дзесяці серый восьмы сезон будзе складацца толькі з шасці, што звязана з некаторымі праблемамі з экранізацыяй - на сезон не хапіла літаратурнага матэрыялу Джорджа Марціна, пры здымках выкарыстоўваліся яго чарнавікі апошняй кнігі цыкла "Песня Лёду і Полымя".

У пятніцу стала вядома, што першыя дзве серыі сезону будуць карацей, чым звычайна - менш за гадзіну (54 і 58 хвілін). Астатнія чатыры выйдуць у звыклым для тэлегледачоў фармаце - працягласцю каля гадзіны і 20 хвілін.

Першы эпізод заключнай часткі серыяла будзе паказаны 14 красавіка (у рускім перакладзе - 15 красавіка), яшчэ два выйдуць 21 і 28 красавіка, апошнія тры - 5, 12 і 19 мая.

НВО па-ранейшаму трымае ў сакрэце сюжэт восьмага сезона, вядома толькі, што ўсіх герояў, якія выжылі, чакае эпічная бітва з галоўным антаганістам свету Марціна - Каралём Ночы.

Стужка навiн
0