Мінчанка прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе "Славянскага базару"

© SputnikПераможца адбору Ксенія Галецкая
Пераможца адбору Ксенія Галецкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможца адбору Ксенія Галецкая не толькі добра спявае, але і выдатна вучыцца, захапляецца вывучэннем замежных моў і чытаннем Пар.

ОРША, 17 сак - Sputnik. Фінальны адбор на XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019", які пройдзе ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", адбыўся ў Оршы. Права прадстаўляць краіну на прэстыжнай беларускай вакальнай пляцоўцы адстойвалі 10 юных выканаўцаў. Найбольшую колькасць балаў набрала канкурсантка з Мінска Ксенія Галецкая. Карэспандэнт Sputnik пагутарыла з пераможцай і яе мамай адразу пасля выступу.

Песня Марчук і The Beatles

Фіналістаў беларускага адбору на дзіцячы музычны конкурс прадставілі ўсе рэгіёны, акрамя Магілёўшчыны. Вакалісты выканалі па дзве песні. Па ўмовах конкурсу, першая павінна была быць на беларускай мове і беларускага аўтара, другая - замежны хіт. Удзельнікі выступалі ў два кругі. Ксенія Галецкая, згодна з жараб'ёўкай, двойчы выходзіла на сцэну пад другім нумарам.

Аляксандр Сідарэнка - Sputnik Беларусь
Сідарэнка пакідае пасаду дырэктара "Славянскага базару"

Першай будучая пераможца выканала песню Анастасіі Марчук "Усім настрой нясі", другая песня - "Back in the USSR" ад "The Beatles".

Побач з дачкой на конкурсе была яе мама Ірына, якая заўсёды падтрымлівае яе падчас выступаў. Якія дакладна балы выставілі Ксеніі члены журы пасля першага круга, жанчыне складана ўспомніць, настолькі хвалюючым быў удзел у адборы. Пасля выканання другой песні на табло з'явілася лічба "88", прыгадала мама Ксеніі. Гэта быў пераможны вынік для яе дачкі.

"Слёзы на вачах былі. Не скажу, што нечакана было, але хвалююча. Упэўненыя былі, што ўвойдзем у тройку. Наладжвала дачку, каб песню спявала для сябе, для душы", - падзялілася з карэспандэнтам Ірына.

Баявы настрой

Ксеніі Галецкай 11 гадоў. Дзяўчынка разам з сям'ёй у мінулым верасні пераехала з Гомеля ў сталіцу. Шасцікласніца вучыцца ў Мінскай лінгвістычнай гімназіі №24. Спевамі Ксенія пачала займацца ў 6 гадоў. Вакальных спаборніцтваў у яе жыцці было нямала. Як распавяла вакалістка, адбор на дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019" быў для яе чарговым сур'ёзным выпрабаваннем, з якім яна справілася. Па словах Ксеніі, цяпер яна прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб годна прадставіць краіну на дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2019".

© SputnikУ Оршы вызначылі пераможца XVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019"
Мінчанка прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе Славянскага базару - Sputnik Беларусь
У Оршы вызначылі пераможца XVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019"

"Не асабліва чакала, што перемагу, бо ўсе дзеці былі моцныя. Зараз прыйдзецца вельмі шмат працаваць. Прадстаўляць сваю краіну - гэта адказна. Гэта гонар. Але ў мяне настрой баявы. Спадзяюся, усё будзе нармальна", - падзялілася пераможца нацыянальнага адбору Ксенія Галецкая.

Як аказалася, Ксенія, акрамя вакалу, мае шмат хобі. Другі яе любімы занятак - гэта чытанне кніг. Аддае перавагу прыгодам і фэнтэзі. Любімая дзіцячая пісьменніца - нарвежка Марыя Пар. Паспявае дзяўчынка і ў вучобе - яна выдатніца. Любіць англійскую мову. Нядаўна таксама занялася вывучэннем кітайскай і французскай.

XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019" стартуе 8 ліпеня. Гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання пройдуць у канцэртнай зале "Віцебск" 11 ліпеня.

Стужка навiн
0