Лукашэнка ў красавіку збіраецца ў Турцыю

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкВід на горад Анкара, архіўнае фота
Від на горад Анкара, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар збіраецца правесці сустрэчу са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Эрдаганам.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў сярэдзіне красавіка здзейсніць візіт у Турцыю, дзе рыхтуецца сустрэча з яго турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

У панядзелак у Мінску беларускі прэзідэнт сустрэўся з паслом Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілвана Дарамай.

"У сярэдзіне красавіка ў нас афіцыйны візіт Беларусі на вышэйшым узроўні ў Турцыю і сустрэча з вашым прэзідэнтам", - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з паслом.

Ён выказаў надзею, што бліжэйшыя пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве "дадуць добрыя вынікі ў плане падрыхтоўкі перамоваў з прэзідэнтам Эрдаганам".

Магчымы візіт беларускага лідара анансаваўся яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Прэзідэнт Турцыі наведваў нашу краіну ў 2016 годзе. Тады кіраўнікі дзяржаў паставілі задачу дамагчыся тавараабароту ў 1 мільярд долараў.

У 2018 годзе тавараабарот Беларусі і Турцыі дасягнуў 984 мільёна долараў, што на 4,4% больш за паказчык 2017 года. У тым ліку экспарт Беларусі склаў 183 мільёны долараў, што на 36,2% больш, чым годам раней, імпарт турэцкіх тавараў у Беларусь - 801 мільён долараў - на 0,8% менш, чым у 2017 годзе.

Стужка навiн
0