МІНСК, 18 сак - Sputnik. Беларусь у мінулым годзе атрымала больш за 7,5 мільёна долараў ад "падатку на Google", паведаміла начальнік упраўлення міжнароднага падатковага супрацоўніцтва міністэрства па падатках і зборах Ала Сундукова.
Паводле яе слоў, па выніках 2018 года ў бюджэт залічана 15,774 мільёна рублёў. Зараз ПДВ пры аказанні электронных паслуг выплачваюць 59 замежных арганізацый.
Рашэнне ўвесці ў Беларусі "падатак на Google" было прынята ў 2016 годзе. Навэла стала працаваць у нашай краіне ў мінулым годзе. Першапачаткова МПЗ ацэньвала магчымыя паступлення ў межах 4 мільёнаў долараў.
Пры гэтым Сундукова звярнула ўвагу, што для таго, каб плацельшчыкі "падатку на Google" не заблыталіся, нічога прынцыпова падатковыя органы не мянялі, таму што ў самым пачатку прадугледзелі ўсё ў законе.
У цяперашні час пытанні збірання падатку на даданую вартасць пры аказанні электронных паслуг разглядаюцца ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Пры тым, што Беларусь і Расія ўжо маюць адпаведнае заканадаўства, а Казахстан плануе ў бліжэйшы час таксама змяніць уласны падатковы кодэкс, каб атрымліваць "падатак на Google".
"У сувязі з гэтым наспела неабходнасць рэгулявання гэтага пытання ў пратаколе аб парадку збірання ўскосных падаткаў (з'яўляецца неад'емнай часткай Дамовы аб ЕАЭС - Sputnik). Гэтая праца ўжо распачатая", - цытуе прадстаўніцу МПЗ БелТА.