Беларус удзельнічае ў імітацыі палёту на Месяц

CC BY 2.0 / Julian Povey / Беларус удзельнічае ў імітацыі палёту на Месяц
Беларус удзельнічае ў імітацыі палёту на Месяц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках эксперыменту ўдзельнікі правядуць 120 дзён у ізаляцыі ў гермааб'екце са штучным асяродкам існавання.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларус Данііл Дубар прымае ўдзел у эксперыменце SIRIUS 19, у рамках якога адбываецца імітацыя палёту на Месяц, пра гэта паведамляе Інстытут медыка-біялагічных праблем РАН.

Дубар разам з расіянкай Палінай Кузняцовай уваходзіць у склад дублюючага экіпажа. Ён працаваў у сферы біялогіі і біяхіміі, з 2011 года з'яўляецца навуковым супрацоўнікам лабараторыі біяразнастайнасці раслінных рэсурсаў ЦБС НАН Беларусі.

"Галоўнай мэтай эксперыменту SIRIUS-19 з'яўляецца вывучэнне механізмаў адаптацыі арганізма чалавека да ўмоў 120-сутачнай ізаляцыі ў гермааб'екце са штучным асяроддзем існавання, якое імітуе касмічны палёт з распрацоўкай і апрабацыяй розных сродкаў прафілактыкі негатыўнага дзеяння комплексу ізаляцыйных фактараў", - гаворыцца ў паведамленні расійскага інстытута.

Там дадалі, што эксперымент з'яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да засваення далёкага космасу.

Асноўны экіпаж складаецца з двух амэрыканцаў і чатырох грамадзян Расіі, сярод якіх Яўген Тарэлкін, які правёў 143 сутак у космасе, ён і стаў камандзірам.

Першы этап эксперыменту SIRIUS прайшоў два гады таму, другі стартаваў 19 сакавіка, трэці запланаваны на 2020 год і будзе доўжыцца восем месяцаў. Пасля пройдзе яшчэ адзін этап, які будзе працягвацца ўжо на працягу года. Арганізатары раней паведамлялі, што гадавых этапаў можа быць некалькі, а адзін з іх могуць падоўжыць і на больш працяглы тэрмін.

Стужка навiн
0