https://bel.sputnik.by/20190319/Kotsk-na-vyalkm-ekrane-flm-z-vrusnykh-vdea-nabrae-papulyarnasts-u-ZShA-1040533356.html
Коцікі на вялікім экране: фільм з вірусных відэа набірае папулярнасць у ЗША
Коцікі на вялікім экране: фільм з вірусных відэа набірае папулярнасць у ЗША
Sputnik Беларусь
Відэаролікі з пухнатымі гадаванцамі звычайна карыстаюцца папулярнасцю ў інтэрнэце, цяпер "коцікаманы" змогуць атрымаць асалоду ад поўнаметражнага фільма. 19.03.2019, Sputnik Беларусь
2019-03-19T13:57+0300
2019-03-19T13:57+0300
2019-03-19T12:40+0300
у свеце
відэа
прырода
зша
хатнія жывёлы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104052/90/1040529066_0:0:1112:629_1920x0_80_0_0_d2cf4e78a83b19f2951d35dfdf47285b.jpg
Прэм'ера фільма, складзенага з вірусных ролікаў пра катоў, адбылася ў ЗША. На першы адмысловы "коцікавы" паказ, які прайшоў у штаце Вісконсін, квіткі былі раскупленыя задоўга да мерапрыемства, а пяць сеансаў паўнаметражнага фільма ў адным з кінатэатраў Дэтройта сабралі больш за 37 тысяч долараў.Фільм, заснаваны на вірусных відэа пра гэтых жывёл, зняў рэжысёр Уіл Брэйдэн. Ён прызнаўся: ніколі не меў намер ісці "ў гэтым кірунку" і здзіўлены поспеху. Яму дапамог выпадак і, як ні дзіўна, лянота: у 2006 годзе, будучы студэнтам Інстытута кіно, Брэйдэн зацягнуў са здачай даручанага відэа і ў апошні момант ад роспачы вырашыў зняць свайго хатняга ўлюбёнца. У выніку ролік атрымаў высокую ацэнку, кот - сваю старонку ў сацсетках, а ўсе відэа рэжысёра набіраюць мільёны праглядаў за некалькі дзён.Плануецца, што кіно пра коцікаў будзе паказана больш чым у 200 кінатэатрах па ўсёй тэрыторыі ЗША. Частка выручкі ад продажу квіткоў будзе накіравана на ахвяраванні каціным прытулкам.
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104052/90/1040529066_0:0:1000:629_1920x0_80_0_0_756817805329eeadead872f07ee2df8f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, прырода, зша, хатнія жывёлы
у свеце, прырода, зша, хатнія жывёлы
Коцікі на вялікім экране: фільм з вірусных відэа набірае папулярнасць у ЗША
Відэаролікі з пухнатымі гадаванцамі звычайна карыстаюцца папулярнасцю ў інтэрнэце, цяпер "коцікаманы" змогуць атрымаць асалоду ад поўнаметражнага фільма.
Прэм'ера фільма, складзенага з вірусных ролікаў пра катоў, адбылася ў ЗША. На першы адмысловы "коцікавы" паказ, які прайшоў у штаце Вісконсін, квіткі былі раскупленыя задоўга да мерапрыемства, а пяць сеансаў паўнаметражнага фільма ў адным з кінатэатраў Дэтройта сабралі больш за 37 тысяч долараў.
Фільм, заснаваны на вірусных відэа пра гэтых жывёл, зняў рэжысёр Уіл Брэйдэн. Ён прызнаўся: ніколі не меў намер ісці "ў гэтым кірунку" і здзіўлены поспеху. Яму дапамог выпадак і, як ні дзіўна, лянота: у 2006 годзе, будучы студэнтам Інстытута кіно, Брэйдэн зацягнуў са здачай даручанага відэа і ў апошні момант ад роспачы вырашыў зняць свайго хатняга ўлюбёнца. У выніку ролік атрымаў высокую ацэнку, кот - сваю старонку ў сацсетках, а ўсе відэа рэжысёра набіраюць мільёны праглядаў за некалькі дзён.
Плануецца, што кіно пра коцікаў будзе паказана больш чым у 200 кінатэатрах па ўсёй тэрыторыі ЗША. Частка выручкі ад продажу квіткоў будзе накіравана на ахвяраванні каціным прытулкам.