Мінадукацыі: месцы для размеркавання знойдуць усім выпускнікам

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў фотабанкМінадукацыі: месцы для размеркавання знойдуць усім выпускнікам
Мінадукацыі: месцы для размеркавання знойдуць усім выпускнікам - Sputnik Беларусь
У гэтым годзе беларускія ВНУ скончаць каля 19 тысяч "бясплатнікаў", якім гарантавана першае месца працы.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Усе выпускнікі бюджэтнай формы навучання беларускіх ВНУ у 2019 годзе будуць забяспечаны першым рабочым месцам, заявіла ў аўторак падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Вольга Мушчынская.

Першае пастраенне маладых салдат у казарме - Sputnik Беларусь
Студэнтам з адтэрміноўкай ад службы прапануюць асвоіць ваенныя спецыяльнасці

Выпускнікі бюджэтнай формы навучання беларускіх ВНУ павінны пасля завяршэння вучобы адпрацаваць два гады ў рамках размеркавання. Часам у папярэднія гады частка выпускнікоў атрымлівала "свабодныя дыпломы" - гэта значыць вызваленні ад адпрацоўкі.

"У бягучым годзе за кошт сродкаў бюджэту будзе выпушчана каля 19 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. І ўсе яны атрымаюць першае працоўнае месца. Маецца дастатковая колькасць месцаў працы згодна з заключанымі дагаворамі і заяўках на падрыхтоўку спецыялістаў", - сказала Мушчынская.

Як дадала кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ведамства Таццяна Караткевіч, не ўзнікне праблем з размеркаваннем і ў выпускнікоў ССНУ.

"На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў гэтым годзе чакаецца выпуск прыкладна такі, як і ў 2018 годзе. Гэта больш за 18 тысяч выпускнікоў. Адпаведна, пры прыёме абітурыентаў гэтыя месцы былі забяспечаны дамовамі і заяўкамі, таму таксама чакаецца, што ўсе выпускнікі атрымаюць першае працоўнае месца", - адзначыла Караткевіч.

Працаваць па размеркаванні права атрымаюць і тыя студэнты, якія вучыліся на платнай форме - пры жаданні. У такім выпадку яны павінны звярнуцца ў камісію па размеркаванні пры вну.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі