Папярэдні прагноз: напрыканцы сакавіка ў Беларусі будуць замаразкі

© Pixabay / andronovВосеньскія замаразкі, архіўнае фота
Восеньскія замаразкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з доўгатэрміновым прагнозам, да 1 красавіка ў рэспубліцы пахаладае, тэмпература ўдзень будзе апускацца ніжэй за нуль, аднак ужо да сярэдзіны месяца паветра прагрэецца да +15°C.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Замаразкі чакаюцца ў Беларусі напрыканцы сакавіка і на пачатку красавіка, пра гэта сведчаць дадзеныя папярэдняга прагнозу надвор'я на Gismeteo.by.

У Беларусь прыйшла сапраўдная вясна? Метэаролаг - пра надвор'е ў бліжэйшыя дні - Sputnik Беларусь
У Беларусь прыйшла сапраўдная вясна? Метэаролаг - пра надвор'е ў бліжэйшыя дні

Нягледзячы на тое, што метэаролагі ўжо запэўнілі беларусаў, што ў краіне наступіла сапраўдная вясна, у канцы бягучага месяца адчувальна пахаладае - так, у Мінску тэмпература паветра ўдзень будзе адмоўнай, а снег чакаецца нават у першай палове красавіка.

Па доўгатэрміновых прагнозах, цёплымі будуць астатак гэтага тыдня і пачатак наступнага (да 26 сакавіка): паветра будзе прагравацца да +10°C, а ўначы не будзе апускацца ніжэй за нулявую адзнаку.

Замаразкі ў Беларусі магчымыя ўжо ў будучую сераду, 27 сакавіка: тэмпература ўдзень не паднімецца вышэй за + 1°C, ужо ў суботу, 30 сакавіка, у другой палове дня будзе -1°C, а ў нядзелю і панядзелак (31 сакавіка і 1 красавіка) будзе толькі -3°C, магчымы снег.

Першы тыдзень красавіка, паводле дадзеных на сёння, чакаецца даволі прахалодным: удзень тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах 1 .. + 2°C, але ўжо на 10 красавіка пацяплее да + 8°C, а 14 кастрычніка - нават да +15°C.

Дарэчы, доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца з-за вялікай колькасці фактараў, што змяняюцца. Наколькі дакладны прагноз, стане вядома толькі бліжэй да канца сакавіка.

Стужка навiн
0