МІНСК, 20 сак - Sputnik. Лідар групоўкі "Ленінград" Сяргей Шнураў абвясціў аб тым, што апошні тур калектыву будзе развітальным. З такой заявай ён звярнуўся да прыхільнікаў у Instagram.
"Между сложными вещами,
Я скажу, как не юнец, -
Этот тур будет прощальным,
Вот и сказочке конец", - напісаў Шнураў.
Згодна з інфармацыяй, апублікаванай музыкам, апошні тур калектыву пачнецца чацвёртага чэрвеня ў Калінінградзе, а завершыцца 12 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу. Гурт "Ленінград" выступіць у Калінінградзе, Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Казані, Самары і іншых гарадах.
Шнураў дадаў, што не выключае таго, што калектыў адновіць сваю дзейнасць у будучыні.
"А пока, ну все, пока.
Мавр сделал свое дело,
–Знаю я наверняка", - сказаў на заканчэнне лідар групоўкі.
Раней стала вядома, што Сяргей Шнураў увайшоў у грамадскі савет пры камітэце Дзярждумы па культуры.