Стала вядома, у якой краіне свету жывуць самыя шчаслівыя людзі

© Pixabay / nastya_geppШчаслівыя людзі
Шчаслівыя людзі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з дакладам The World Happiness Report, беларусы ў рэйтынгу шчаслівых нацый знаходзяцца толькі на 81-м месцы.

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Фінляндыя другі год запар прызнана самай шчаслівай краінай у свеце, такія звесткі ўтрымліваюцца ў дакладзе The World Happiness Report.

Любімыя беларускія казкі - Sputnik Беларусь
Радыё
Любімыя беларускія казкі: Шчасце

Паводле дадзеных, якія змяшчаюцца ў дакладзе, самыя шчаслівыя людзі жывуць у Фінляндыі. Другой і трэцяй сталі яшчэ дзве скандынаўскія краіны: Нарвегія і Данія. Таксама ў дзясятку самых шчаслівых краін увайшлі Ісландыя, Нідэрланды, Швейцарыя, Швецыя, Новая Зеландыя, Канада і Аўстрыя.

Беларусь у гэтым спісе апынулася толькі на 81-м месцы. Сярод суседніх краін больш высокае месца ў рэйтынгу ў Польшчы (40), Літвы (42), Латвіі (53) і Расіі (68). Украіна, згодна з дакладам, па ўзроўні шчасця займае 133 месца ў свеце. Усяго ў даследаваннях прымалі ўдзел 156 краін.

Узровень шчасця людзей у розных краінах ацэньваўся па некалькіх паказчыках. Даследчыкі ўлічвалі працягласць жыцця людзей, іх шчодрасць і стаўленне да дабрачыннасці, узровень ВУП на душу насельніцтва, сацыяльную падтрымку дзяржавы, узровень свабоды і карупцыі. Кожны з паказчыкаў ацэньвалі па 10-бальнай шкале, а затым вылічвалі сярэдні для краіны бал.

Па словах экспертаў, Фінляндыя не выпадкова двойчы запар становіцца самай шчаслівай краінай у свеце. Гэтаму спрыяе тое, што гэтая краіна з'яўляецца адной з самых багатых, мае высокі ВУП і развітую сістэму аховы здароўя. Пры гэтым там нізкі ўзровень смяротнасці, беднасці і злачыннасці.

Даследчыкі лічаць, што ў Фінляндыі атрымалася дабіцца такіх высокіх паказчыкаў дзякуючы таму, што ўрад гэтай краіны пастаянна эксперыментуе з рознымі падыходамі да стварэння найбольш прыязнай і камфортнай атмасферы ў дзяржаве.

Стужка навiн
0