Тры маладыя і ўжо знакамітыя беларускія рэжысёры знялі фільм пра падзеі аднаго тыдня свайго жыцця. Мікіта Лаўрэцкі, Юлія Шатун і Аляксей Свірскі прадставілі "Драму", якую ўжо паспелі ацаніць крытыкі. Яе называюць "фільмам-настроем, фільмам-станам, фільмама-аняменнем".
Трэйлер на сваім Youtube-канале апублікаваў адзін з удзельнікаў трыа Мікіта Лаўрэцкі.
Прэм’ера запланаваная на 1 красавіка ў рамках мінскага штогадовага кінафстываля Cinema Perpetuum Mobile. Форум заснаваны ў 2011 годзе і скіравана на прасоўванне маладога беларускага кінематографа не толькі ў Беларусі, але і на міжнародным ўзроўні.