Азаранка згуляе супраць небяспечнай Гарсіі

© REUTERS / Geoff BurkeБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саперніцы сустракаліся толькі раз: у мінулым годзе ў Цынцынаці Гарсія ў двух сэтах справілася з беларускай.

МІНСК, 21 сак - Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка ў 1/32 фіналу турніру ў Маямі згуляе супраць францужанкі Каралін Гарсіі, паведамляе Sputnik.

Азаранка паспяхова стартавала ў Маямі, абыграўшы ў першым раўндзе прадстаўніцу Славакіі Дамініку Цыбулкаву.

"Мне будзе цікава згуляць з Каралін Гарсіяй", - прыводзіць словы Азаранкі сайт WTA.

Беларуска ўзгадала, што сустракалася з французскай тэнісісткай у мінулым годзе ў амерыканскім Цынцынаці. Тады ў матчы другога круга Азаранка саступіла з лікам 4:6, 5:7. Па словах беларускай спартсменкі, той паядынак прайшоў ва ўпартай барацьбе.

Азаранка назвала Гарсія таленавітай тэнісісткай, якая мае мноства моцных бакоў. "Гарсія можа выдатна падаваць. Яна небяспечная саперніца", - сказала беларуска.

Матч супраць Гарсіі адбудзецца заўтра, 22 сакавіка.

Стужка навiн
0