Сонца ў выхадныя і пахаладанне ў аўторак: прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на вуліцах Мінска
Людзі на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выхадныя ў Беларусі будуць цёплымі, але ўжо на пачатку наступнага тыдня пахаладае: чакаецца да 0 ..- 5°С у начныя гадзіны і ад 0 °С да + 5 °С удзень.

МІНСК, 21 сак - Sputnik. У выхадныя ў Беларусі будзе цёпла і часам сонечна, аднак з аўторка тэмпературныя паказчыкі знізяцца, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Беларусь прыйшла сапраўдная вясна? Метэаролаг - пра надвор'е ў бліжэйшыя дні - Sputnik Беларусь
У Беларусь прыйшла сапраўдная вясна? Метэаролаг - пра надвор'е ў бліжэйшыя дні

"Надвор'е ў Беларусі цяпер няўстойлівае. Так, у пятніцу, 22 сакавіка, уначы на яго паўплывае атмасферны фронт, а ўжо ўдзень - вобласць павышанага атмасфернага ціску. Раніцай пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны іх пераважна не будзе", - распавялі Sputnik сіноптыкі.

У асобных раёнах (у асноўным на паўночным усходзе) будзе дзьмуць парывісты і моцны парывісты вецер. Уначы будзе +1 .. + 7°С, а ўдзень паветра прагрэецца максімум да +6 .. + 11°С (на паўднёвым захадзе нават да + 13°С).

У наступныя суткі (у суботу 23 сакавіка) Беларусь апынецца, у асноўным, у вобласці павышанага атмасфернага ціску. Удзень чакаецца перамяшчэнне цёплага атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы.

"Вельмі цёплае надвор'е прырода нам не падорыць, але чакаецца больш сонца. У многіх рэгіёнах ападкі спыняцца, сціхне вецер", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

У гэты дзень таксама можа дзьмуць парывісты вецер, у начныя гадзіны тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах -3 .. + 2°С, а ўдзень пацяплее да +6 .. + 13°С (і да + 16°С на паўднёвым захадзе).

"Ужо ўначы і раніцай у нядзелю, 24 сакавіка, рэспубліка апынецца пад уплывам чарговага атмасфернага фронту, таму ў гэты час на большай частцы тэрыторыі (а ўдзень у некаторых рэгіёнах) пройдуць кароткачасовыя дажджы", - распавялі спецыялісты.

Акрамя таго, зноў будзе дзьмуць парывісты паўночна-заходні вецер, а слупкі тэрмометраў у начныя гадзіны пакажуць ад +1 да + 7°С, удзень паветра прагрэецца да +6 .. + 13°С.

"На пачатку наступнага тыдня яшчэ ў панядзелак (25 сакавіка) будзе ўмерана цёпла для гэтай пары года, а вось з 26 сакавіка (у аўторак) у Беларусі пахаладае. Згодна з шматгадовых назіраннях, для канца першага месяца вясны характэрная заўсёды станоўчая тэмпература, аднак на пачатку працоўнага тыдня чакаецца да 0 ..- 5°С у начныя гадзіны і ад 0°С да + 5°С удзень", - растлумачылі сіноптыкі.

Стужка навiн
0