Як зрабіць ляльку-абярэг для немаўляці

© Sputnik Альфрэд МікусБеларускія народныя лялькі
Беларускія народныя лялькі - Sputnik Беларусь
У сусветны дзень лялечніка этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць рабіць дзя дзетак ляльку, якая абароніць ад злых духаў.
21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень лялечніка, які ўпершыню святкавалі ў 2003 годзе. Ідэя правядзенння свята належыць вядомаму ірландскаму дзеячу тэатра лялек Джываду Залфагарыха. Цяпер гэта яшчэ даволі маладое свята вядома многім, і святкуюць яго як аматары тэатра лялек, самі лялечнікі, так і тыя, хто любіць лялькі розных відаў.
© Sputnik Альфрэд МікусКазюкі ў Гродне
Казюкі ў Гродне - Sputnik Беларусь
Казюкі ў Гродне
Так выглядаюць беларускія народныя лялькі
Для жыхароў нашай краіны знаёмства з тэатрам лялек пачынаецца з дзяцінства. Артысткі-лялькі ўражваюць, зачароўваюць, маюць здольнасць перанесці ў казачны чароўны свет мастацтва. Кожная з іх мае свой непаўторны вобраз, які адпавядае характару герояў сцэнічнай дзеі. Такая лялька - нешта асаблівае, і гісторыя яе развіцця пачалася вельмі даўно.
Стварэнне любой лялькі - працаёмкі працэс, які патрабуе ад майстра вялікіх высілкаў. Магчыма, калісці ўсё пачалося са старажытнай лялькі-абярэга, якая з сакральнага прадмету паступова ператварылася ў цацку і аб’ект мастацтва.
З такімі цацкамі як лялькі, бразготкі, гліняныя свістулькі з маленства знаёмы амаль кожны беларус. І цяпер у сувенірнай лаўцы можна набыць гэтыя творы народнага мастацтва, але набываючы такую рэч, мала хто ведае, што ўсе яны з даўніх часоў з’яўляюцца абярэгамі. Асабліва гэта тычыцца маленькай лялькі, скручанай з рознакаляровых акраўкаў тканіны, мастацтва вырабу якой да нядаўняга часу было амаль страчана. Цяпер гэта традыцыя зноў адраджаецца, і некаторыя жанчыны і дзяўчынкі робяць іх самастойна.
© Sputnik Альфрэд МікусКазюкі ў Гродне
Казюкі ў Гродне - Sputnik Беларусь
Казюкі ў Гродне
Беларускія майстрыхі аднаўляюць традыцыі стварэння народных лялек
Калісці такія лялькі былі важнай часткай паўсядзённага жыцця нашых продкаў, і кожная з іх адказвала за пэўную жыццёвую сітуацыю. Існуюць лялькі на шчасце, на цяжарнасць, на ўдалае замужжа, лялька-пялянашка, вяснянка, крупянічка, папялушка, кувадка, траўніца, баба-яга, неразлучнікі і іншыя. Вось як, напрыклад, рабілі нашы продкі ляльку-пялянашку.
© Sputnik Альфрэд МікусКазюкі ў Гродне
Казюкі ў Гродне - Sputnik Беларусь
Казюкі ў Гродне
Беларускія лялькі маюць самы розны выгляд
На Беларусі яшчэ не так даўно была звыклай народная традыцыя дарыць маладой пары на вяселлі ляльку. Сваякі зычылі: "Каб ваш ложак рыпаў, рыпаў і да году сынок выпаў". Такую ляльку падкладвалі маладым пад падушку падчас першай шлюбнай ночы. А далей жыццё ішло сваім шляхам. Малады абавязкова сваімі рукамі майстраваў для сваіх будучых дзетак калыску, а маладзіца тым часам круціла адмысловую лялку-пялянашку, якую пасля клала каля немаўляці.
Таксама ў калыску малога клалі "куватку" ці "спавітушку"
Лічылася, што такая лялька здольная ўвабраць у сябе шкодны ўплыў усяго негатыўнага, што, на думку сялянак, магло паўплываць на малечу. Пры гэтым, звяртаючыся да злых сіл, намаўлялі: "Не гуляй маім дзіцяткам, а гуляй гэтай лялькай". Праз год ляльку, якая прыцягнула да сябе "сурокі", "сполахі" і "крыксы" палілі ў печы і рабілі на бягучы год новую. Такі абярэг суправаджаў дзіця не адзін год.
Для яе вырабу дастаткова было мець тры-чатыры анучкі ад зношанага палатнянага адзення блізкіх сваякоў - дзеда, бабулі, бацькі, маці - якое яны насілі, калі былі здаровыя і шчаслівыя. Лічылася, што такая тканіна сама па сабе абярэг і нясе ў сабе моц роду, перадаючы такім чынам жыццёвыя сілы дзіцяці.
Стварэнне лялькі пачыналася з галавы. Фарміруючы яе, ледзь чутна жадалі моцнага здароўя, моцнай памяці і светлых думак, так, на думку майстрых, узнікала сувязь з лялькай, якая мусіла стаць абярэгам.
Працавалі над абярэгам жанчыны абавязкова ўпотай і бераглі прадмет не толькі ад чужых вачэй, але і вачэй мужчын уласнага роду. Лялькі скручвалі адмысловым чынам і ні ў якім разе не сшывалі іголкай, а тканіну рвалі рукамі на патрэбныя кавалкі, не выкарыстоўваючы пры гэтым нажніцы. Рабілі ляльку на каленях за адзін дзень і ў добрым настроі. Лепшыя для гэтага дні – панядзелак, аўторак, чацвер і субота. Нельга рабіць абярэг у нядзелю і ў свята, а на кожны вузельчык трэба нашаптаць добрае слова або малітву.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі