МІНСК, 22 сак - Sputnik. Фатаграфіі і відэа наступстваў моцнага ветру з'яўляюцца ў сацыяльных сетках беларусаў з самай раніцы.
Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў рэспубліцы ў пятніцу. Па прагнозах сіноптыкаў, хуткасць ветру можа дасягнуць 20 метраў у секунду. Пры такім надвор'і магчыма падзенне дрэў і абрыў ліній электрасувязі.
Ребят, слушайте советы @112by внимательнее при сильных порывах ветра. P.s. знакомой почти под ноги при таком ветре свалился дефлектор с кровли pic.twitter.com/BvzgB4VKMy
— Андрей) (@Unkind_by) 22 марта 2019 г.
У адным з двароў Мінска вецер раскідаў пустыя смеццевыя кантэйнеры, якія ў выніку апынуліся на праезнай частцы.
Фота прыпыначнага пункта, які "здзьмула" ветрам, з'явілася ў Twitter. Канструкцыя адляцела на невялікую адлегласць і легла на бок. Карыстальнік сацсетак піша, што такі інцыдэнт адбыўся ў сталічным мікрараёне Уручча.
Ветром сдуло остановку в уручье, никто не пострадал #ветер #сдулоостановку @tutby @OnlinerBY pic.twitter.com/iV69k3wFmm
— Вячеслав (@sladalv) 22 марта 2019 г.
Таксама ў сетцы з'яўляюцца фота паваленых дрэў. На вуліцы Камуністычнай дрэва ўпала на легкавы аўтамабіль, пацярпелых няма.
Пры такім моцным ветры не выключана абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый і дахаў будынкаў. У сувязі з гэтым беларусам рэкамендуюць абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, ставіць машыну ў гараж або удалечыні ад дрэў.