Парадак кампенсацыі выдаткаў пры камандзіроўках вызначаны ў Беларусі

© SputnikБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы дакумент урада прыняты для рэгулявання пытанняў накіравання работнікаў у камандзіроўкі і на павышэнне кваліфікацыі - як у рэспубліцы, так і за мяжой.

МІНСК, 22 сак - Sputnik. Парадак і памеры кампенсацыі выдаткаў, гарантыі і кампенсацыі пры камандзіроўках вызначыў урад Беларусі пастановай №176 ад 2019/03/19, дакумент афіцыйна апублікаваны ў пятніцу.

Урад прыняў пастанову для рэгулявання пытанняў накіравання работнікаў у камандзіроўкі і на павышэнне кваліфікацыі па Беларусі і за мяжой. Вызначаны ў дакуменце парадак і памеры пакрыцця расходаў, а таксама гарантыі і кампенсацыі пры службовых камандзіроўках.

Так, калі работніка адпраўляюць у камандзіроўку на падставе запрашэння іншага боку, у загадзе спатрэбіцца пазначыць ўмовы камандзіравання з улікам абавязацельстваў прымаючага боку. Заданне на камандзіроўку і тэрмін здачы справаздачы аб выкананні задання можа ўсталёўваць наймальнік.

Разлічваць і выплачваць камандзіровачныя работніку будуць на падставе загаду аб накіраванні работніка ў камандзіроўку. Таксама наймальнік абавязаны будзе выдаць работніку аванс і забяспечыць наяўнасць грошай на картцы і пакрыць іншыя выдаткі.

Па жаданні работніка наймальнік будзе абавязаны азнаёміць работніка з разлікам авансу і іншымі нюансамі сітуацыі. Канчатковы ж разлік неабходна правесці да 30 каляндарных дзён з даты прадастаўлення справаздачы аб выдаткаванні авансу.

Удакладненыя пастановай Саўміна і іншыя нюансы разлікаў за камандзіроўкі, уключаючы памеры кампенсацыі выдаткаў пры камандзіроўках за мяжу.

Пастанова ўжо ўступіла ў законную сілу.

Стужка навiн
0