МІНСК, 22 сак - Sputnik. Расійская фігурыстка Аліна Загітава перамагла на Чэмпіянаце свету ў японскім Сайтама, паведамляе Sputnik.
Сёння адзіночніцы адкаталі адвольную праграму. Пасля кароткай, нагадаем, 16-гадовая Загітава лідзіравала.
Загітава набрала 237,50 бала па выніках двух праграм і выйграла золата. Срэбра заваявала казахстанская фігурыстка Элізабэт Турсынбаева (224,76). На п'едэстал паднялася яшчэ адна прадстаўніца Расіі - Яўгенія Мядзведзева стала трэцяй (223,80).
У сваю чаргу, расіянка Соф'я Самадураова ў выніковым пратаколе размясцілася на восьмым месцы (208,58).
Загітава ўпершыню ў кар'еры стала чэмпіёнкай свету. На Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане яна выйграла золата. У тым жа годзе ў Маскве яна перамагла на чэмпіянаце Еўропы.