Чатыры замежныя тэлепраграмы будуць вяшчаць у Беларусі

© Pixabay / tookapicПульт для тэлевізара
Пульт для тэлевізара - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадукцыя замежных СМІ атрымала дазвол на вяшчанне ў Беларусі на працягу трох гадоў.

МІНСК, 23 сак - Sputnik. Тэлепраграмы "SHOT TV", "БОКС ТБ ПЛЮС", "КВЗ ТБ" і "Малыш-ТБ" атрымалі дазвол на распаўсюджванне сваёй прадукцыі на тэрыторыі Беларусі тэрмінам на тры гады, паведамілі ў суботу ў Міністэрстве інфармацыі РБ.

Новыя тэлепраграмы маюць мастацкі, спартыўны, забаўляльны і дзіцячы кантэнт.

Неўзабаве пасля афіцыйнага дазволу Мінінфарма аператары электрасувязі ўключаць названыя тэлепраграмы ў адпаведныя пакеты.

У міністэрстве таксама нагадалі, што наяўнасць сродка масавай інфармацыі ў Спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол, вызваляе іншых асоб, упаўнаважаных на распаўсюджванне гэтага СМІ, ад атрымання адпаведнага дазволу.

Нагадаем, раней Мінінфарм дазволіў паказваць у Беларусі шэсць замежных ТБ-каналаў.

Стужка навiн
0