Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды пачынаецца ў панядзелак

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЗаключны этап рэспубліканскай алімпіяды пачынаецца ў панядзелак
Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды пачынаецца ў панядзелак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе ўпершыню праводзіцца алімпіяда па фізічнай культуры - у чатыры туры.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах праходзіць у Беларусі з 25 па 29 сакавіка, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве адукацыі рэспублікі.

Вясновыя канікулы пачынаюцца ў беларускіх школьнікаў - Sputnik Беларусь
Вясновыя канікулы пачынаюцца ў беларускіх школьнікаў

Школьнікі ўдзельнічаюць у алімпіядзе па 18 школьных прадметах у розных гарадах рэспублікі.

Так, з 25 па 29 сакавіка вырашальны этап алімпіяды па рускай мове і літаратуры праходзіць у Лідзе, па беларускай мове і літаратуры - у Магілёве, па замежных мовах - у Полацку, а па матэматыцы - у Баранавічах.

Таксама рабяты ўдзельнічаюць у алімпіядзе па грамадазнаўстве, гісторыі, фізіцы і астраноміі, інфарматыцы, біялогіі, хіміі, геаграфіі і працощнаму навучанню. У 2019-м упершыню праходзіць рэспубліканская алімпіяда па фізічнай культуры - у чатыры туры: пісьмовы тэст, плаванне, практыкаванні і гульнявыя віды спорту.

Пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд маюць права паступаць на профільныя спецыяльнасці без уступных выпрабаванняў, а таксама аўтаматычна атрымліваюць максімальны бал за ЦТ пры падачы дакументаў у ВНУ.

Стужка навiн
0