Карону і тытул "Міс Масква 2018" атрымала Ксенія Паленава, якая стала віцэ-міс на гэтым конкурсе, паведамляе РІА "Новости".
Перадача ўзнагарод адбылася ў сувязі з тым, што пераможцу Алесю Семярэнка пазбавілі кароны і тытула, паколькі яна, па словах арганізатараў, не выконвала ўмовы дамовы, а таксама не выходзіла на сувязь.
Дзяўчына павінна была прысутнічаць на дабрачынных мерапрыемствах. Аднак яна ў гэты час размяшчала фатаграфіі свайго адпачынку на Мальдывах.
Па словах дырэктара конкурсу Таццяны Андрэевай-Фальк, перадача кароны - гэта радасная падзея, хоць і адбылася ўпершыню ў гісторыі мерапрыемства.
Тым часам 24-гадовая Ксенія Паленава прызналася, што для яе гэта стала нечаканасцю.
Пра пазбаўленне Алесі Семярэнка тытула "Міс Масква 2018" і кароны стала вядома 21 сакавіка. Паведамлялася таксама, што дзяўчына нібыта вярнула зламаную карону. Сама ж Семярэнка ўсё адмаўляла і абвінаваціла арганізатараў конкурсу ў хлусні.