ЦТ па беларускай мове: маўленне, тэкст, стылістыка

© Sputnik Альфрэд МікусГуканне вясны
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Каб палегчыць падрыхтоўку да адказнага тэсціравання па беларускай мове, Sputnik зрабіў серыю ўрокаў, у якіх коратака і даступна выкладаюцца тэмы, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі для паўтарэння.

Мова і маўленне

Мова – асноўны сродак перадачы інфармацыі для людзей. Яна адрозніваецца ад сістэмы сігналаў, якімі карыстаюцца жывёлы, тым, што з'яўляецца формай мыслення. Мова чалавека членараздзельная, і кожная яе адзінка выконвае ўласную функцыю. Моўныя сродкі аб'яднаныя ў сістэмы: фанетычную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную і стылістычную. Яны ўзаемазвязаны і разам утвараюць моўную структуру.  
Маўленне – гэта працэс выкарыстання моўных сродкаў у камунікацыі. Яно існуе ў дзвюх формах: вуснай і пісьмовай. Калі чалавек гаворыць або слухае, ён карыстаецца вусным маўленнем, калі піша або чытае – пісьмовым. У залежнасці ад таго, распавядае чалавек сам або ўспрымае інфармацыю, маўленне таксама падзяляецца на прадуктыўнае (гаварэнне, пісьмо) і рэпрадуктыўнае (слуханне, чытанне).

Літаратурная мова, культура вуснага і пісьмовага маўлення

Літаратурная мова – найвышэйшая форма існавання мовы. Яна характарызуецца ўнармаванасцю, апрацаванасцю, развітасцю, слоўнікавым багаццем. Літаратурныя нормы сведчаць пра ўзровень моўнай і агульнай культуры чалавека, мы карыстаемся літаратурнай мовай ва ўсіх сферах жыцця.

Тэкст як адзінка мовы і маўлення

Тэкст – гэта два і больш сказаў, аб'яднаных агульнай тэмай і граматычна. Тэкст абумоўлены канкрэтнай сітуацыяй маўлення, але таксама характэрызуецца па спосабах і сродках сувязі, а таксама структуры, што набліжае яго да іншых моўных адзінак. Уступнай фразай тэксту з'яўляецца загаловак.
Асноўныя прыкметы тэксту – сэнсавая цэласнасць, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць і завершанасць.
Звязнасць тэксту забяспечвае пераемнасць паміж сказамі, якая праяўляецца ў тым, што кожны наступны сказ нясе ў сябе пэўную частку інфармацыі з папярэдняга.

Тыпы маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне

Афармленне тэкстаў і выказванняў залежыць ад задачы маўлення і характару інфармацыі, якая ў іх утрымліваецца. Вылучаюць тры асноўныя тыпы тэкстаў: тэкст-апісанне, апавяданне і разважанне.

Стылі маўлення: навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы

Стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, якая ўжываецца ў адпаведнасці з пэўнай сітуацыяй і карыстаецца ўласнымі сродкамі, якія і передаюць яго спецыфіку. У адным тэксце выкарыстоўваюцца як нейтральныя, так і афарбаваныя стылістычныя сродкі, і колькасць апошніх вызначае стыль.
Чытайце таксама: 
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі