Памёр грузінскі акцёр Надар Мгалаблішвілі, які сыграў графа Каліёстра

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкГрузінскі акцёр Надар Мгалаблішвілі
Грузінскі акцёр Надар Мгалаблішвілі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы яркай характэрнай знешнасці, візітнай карткай акцёра сталі ролі "абаяльных зладзеяў".

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Акцёр тэатра і кіно Надар Мгалаблішвілі памёр у Тбілісі ва ўзросце 87 гадоў, паведамляе Першы канал Грузіі.

Самай вядомай роляй Мгалаблішвілі стаў граф Каліёстра ў фільме "Формула кахання" рэжысёра Марка Захарава.

У тэатры Мгалаблішвілі пачаў працаваць ў 1954 годзе. Яго першай драматычнай сцэнай стаў тэатр імя Катэ Марджанішвілі. Дзякуючы яркай характэрнай знешнасці, візітнай карткай акцёра сталі ролі "геніяльных злодзеяў": Яга ў "Атэла", Освальд у "Прывідзе" і іншыя.

Дэбют у кіно адбыўся ў 1958 годзе. Мгалаблішвілі здымаўся часцей у грузінскіх рэжысёраў. Але роля яшчэ аднаго "абаяльнага злодзея" графа Каліёстра ў фільме "Формула кахання" зрабіла Мгалаблішвілі адным з любімых акцёраў усяго СССР.

Мгалаблішвілі быў заслужаным артыстам Грузіі з 1976 года і народным артыстам - з 1979 года.

Стужка навiн
0