Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі ў парным разрадзе

© REUTERS / Geoff BurkeСабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі ў парным разрадзе
Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі ў парным разрадзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка ў пары з бельгійкай Элізай Мёртэнс атрымалі верх над чэшска-тайваньскім дуэтам Се Шувэй - Барбора Стрыцова.

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры WTA Premier Mandatory ў Маямі. У пары з бельгійкай Элізай Мёртэнс у трох сэтах тэнісісткі абыгралі тайваньска-чэшскі дуэт Се Шувэй і Барбара Стрыцава 7:6, 2:6, 10:3.

У чвэрцьфінале Сабаленка і Мёртэнс сустрэнуцца з Габрыэлай Даброўскі з Канады і Сюй Іфань з Кітая. Папярэдняя сустрэча дуэтаў у паўфінале турніру ў Індыян-Уэлсе скончылася перамогай беларуска-бельгійскай пары.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая пакінула адзіночны разрад на турніры ў Маямі, сёння прадоўжыць парны выступ у чвэрцьфінале. Разам з аўстралійкай Эшлі Барці Азаранка згуляе супраць харваткі Дар'і Юрак і румынкі Ёаны-Ралукі Алару.

Прызавы фонд турніру Miami Open складае больш за 8 мільёнаў долараў, ён будзе доўжыцца да 31 сакавіка.

Стужка навiн
0