https://bel.sputnik.by/20190327/Stal-vyadomyya-mny-peramozhtsa-prem-Debyut-1040607835.html
Сталі вядомыя імёны пераможцаў прэміі "Дэбют"
Сталі вядомыя імёны пераможцаў прэміі "Дэбют"
Sputnik Беларусь
Тройка пераможцаў у гэтым годзе атрымалася выключна жаночай – галоўныя ўзнагароды ўзялі маладыя беларускія аўтаркі. 27.03.2019, Sputnik Беларусь
2019-03-27T09:52+0300
2019-03-27T09:52+0300
2023-04-20T14:11+0300
у беларусі
культура
навіны
прэмія "дэбют" імя максіма багдановіча
мінск
літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103240/18/1032401889_0:115:2201:1353_1920x0_80_0_0_e98b24b28de6d63ec1d9d92ef7f65214.jpg
МІНСК, 27 сак - Sputnik. Напярэдадні журы назвала пераможцаў прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют", паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр.У намінаціі "Паэзія" перамогу атрымала Галіна Сіўчанка за кнігу "Зоў звычаю", перакладчыцкую ўзнагароду ўзяла Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса "Віленскі повер". Лепшай ў намінацыі "Проза" стала Дар’я Трайдэн за зборнік апавяданняў "Крыштальная ноч".Пераможцы атрымалі грашовыя ўзнагароды ў памеры 4200 беларускіх рублёў кожная.Таксама фіналісты намінацый "проза" Алесь Кіркевіч ("Самурай") і Стэфан Корф ("Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага"), а ў намінацыі "паэзія" Алесь Замкоўскі ("Наступны прыпынак") і Стась Карпаў ("Канцылярыі розных спраў") атрымалі заахвочвальныя прызы — 1000 беларускіх рублёў.Сёлета ў журы ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103240/18/1032401889_122:0:2078:1467_1920x0_80_0_0_43a553be7270b067263b8047de579ea4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, навіны , прэмія "дэбют" імя максіма багдановіча, мінск, літаратура
у беларусі, культура, навіны , прэмія "дэбют" імя максіма багдановіча, мінск, літаратура
Сталі вядомыя імёны пераможцаў прэміі "Дэбют"
09:52 27.03.2019 (абноўлена: 14:11 20.04.2023) Тройка пераможцаў у гэтым годзе атрымалася выключна жаночай – галоўныя ўзнагароды ўзялі маладыя беларускія аўтаркі.
МІНСК, 27 сак - Sputnik. Напярэдадні журы назвала пераможцаў прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют", паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр.
У намінаціі "Паэзія" перамогу атрымала Галіна Сіўчанка за кнігу "Зоў звычаю", перакладчыцкую ўзнагароду ўзяла Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса "Віленскі повер". Лепшай ў намінацыі "Проза" стала Дар’я Трайдэн за зборнік апавяданняў "Крыштальная ноч".
Пераможцы атрымалі грашовыя ўзнагароды ў памеры 4200 беларускіх рублёў кожная.
Таксама фіналісты намінацый "проза" Алесь Кіркевіч ("Самурай") і Стэфан Корф ("Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага"), а ў намінацыі "паэзія" Алесь Замкоўскі ("Наступны прыпынак") і Стась Карпаў ("Канцылярыі розных спраў") атрымалі заахвочвальныя прызы — 1000 беларускіх рублёў.
Сёлета ў журы ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.