МІНСК, 28 сак – Sputnik. Папулярная сацыяльная сетка "Аднакласнікі" прадставіла беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала 15 для "Аднакласнікаў". Паведамленні пра даступнасць новага інтэрфейсу карыстальнікі атрымалі сёння.
Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і ўнутраную механіку: сацыяльная сетка "разумее" запыты, напісаныя па-беларуску, і нават прапануе новыя падарункі на мове.
Для зручнасці беларускамоўных карыстальнікаў усяго было перакладзена больш за сто тысяч слоў. Акрамя таго, пасля пераключэння на беларускую мову, шапка сайта пераўтвараецца ў традыцыйны арнамент.
Беларусь знаходзіцца на другім месцы пасля Расіі па колькасці карыстальнікаў "Аднакласнікамі" – па некаторых падліках, у сацыяльнай сетцы зарэгістраваны каля трэці жыхароў рэспублікі.
Падпісвайцесь на суполку Sputnik Беларусь у "Аднакласніках" і чытайце актуальныя навіны культурнага жыцця Беларусі і звесткі з гісторыі.