Пакуль у прэсе ідзе дыскусія пра дакладнасць гэтых фактаў, у сацыяльных сетках у каментарах сустракаюцца фразы, якія знаходзяць прычыны для апраўдання падобных паводзін. Аўтары каментароў праводзяць паралелі з Старажытнай Грэцыяй, дзе такая з'ява лічылася нормай.
"Некаторыя схіляюцца да меркавання, што эпізоды з жыцця Майкла Джэксана не даказаны, і тыя суды, якія праходзілі, не пацвердзілі нібыта гэтых фактаў, яго апраўдалі прысяжныя, хтосьці адмовіўся ад сваіх паказанняў, і накшталт як кажуць, што. калі не злавілі - не злодзей, не даказана, не было. Але тут ёсць шмат такіх сумніўных момантаў у паводзінах, аб якіх бацькам варта задумацца, бо шматлікія сучасныя бацькі вельмі бестурботныя", - кажа псіхолаг.
Большасць людзей лічыць, што ўвесь свет здаровы, і што канкрэтна з яго дзіцём нічога падобнага не можа адбыцца, асабліва ад рук блізкага знаёмага чалавека. Ва ўяўленні многіх, маньякі - гэта нейкія людзі на вуліцах, працэнт якіх мізэрны. На самай справе, кажа псіхолаг Ахрэмчык, людзей з дэвіянтнымі паводзінамі значна больш.
"Па статыстыцы СААЗ нават да 40% дзяўчынак падвяргаюцца сэксуальнаму гвалту ў дзяцінстве, гэта можа не быць гвалт як такі, палавой акт і пранікненне, але дамаганне на сэксуальнай глебе: дотык, пагладжванне, дэманстрацыя геніталій, мастурбацыя пры дзіцяці і гэтак далей", - кажа Ахрэмчык.
Дарослыя людзі адказныя за свае ўчынкі і свой выбар, што тычыцца дзіцяці - яно не выбірае, у яго зніжана адказнасць, яно не разумее таго спектру пачуццяў, якія адчувае, кажа спецыяліст. Уважлівы бацька па паводзінах сына ці дачкі зможа распазнаць, ці былі моманты гвалту. Нівеліраваць наступствы такіх момантаў могуць толькі спецыялісты, а таксама атмасфера даверу ў сям'і. Авінавачваць дзіцяці ў тым, што адбылося, ні ў якім разе нельга, як і апраўдваць таго дарослага, які ўчыніў гвалт, прыйшлі да агульнага меркавання суразмоўніцы ў студыі радыё Sputnik Беларусь.
Поўную версію размовы з прафесійным псіхолагам Ліліяй Ахрэмчык глядзіце ў відэатрансляцыі.