Беларускія санаторыі ўжо забраніраваны на лета на 80%

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія санаторыі ўжо забраніраваны на лета на 80%
Беларускія санаторыі ўжо забраніраваны на лета на 80% - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярэдні кошт аднаго ложка-дня ў стандартным двухмесным нумары трохі перавышае 53 рублі, на тыя 20% месцаў, што засталіся, кошт можа некалькі вырасці.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Айчынныя санаторыі на лета 2019 года забраніраваны ўжо на 80%, пра гэта дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ.

"Тым, хто задумаў правесці лета ў санаторыях, трэба паспяшацца, таму што на летнія месяцы каля 80% месцаў забраніраваны", - сказаў Балбатоўскі.

Ён таксама адзначыў, што прагназуецца поўнае запаўненне беларускіх здраўніц. Па словах Балбатоўскага, адпачынак у Беларусі вельмі папулярны сярод замежных грамадзян: так, у мінулым годзе экспарт паслуг санаторна-курортных арганізацый павялічыўся на 13%.

"Штогод сума эквівалентная каля 100 мільёнам долараў, па выніках 2018 года яна дасягнула 195 мільёнаў рублёў. Гэтая тэндэнцыя прасочваецца і па выніках першага квартала", - дадаў ён.

Паводле папярэдніх дадзеных, эксперты адзначаюць рост паказчыка больш чым на 15%: выручка складзе каля 40 мільёнаў рублёў.

У першым квартале бягучага года сярэдні кошт аднаго ложка-дня ў стандартным двухмесным нумары быў крыху большы за 53 рублі. Мяркуецца, што на тыя 20% вольных месцаў, што засталіся, цана з-за попыту некалькі вырасце - да 55 рублёў у суткі.

Стужка навiн
0