Перад выхадам на сцэну Даша распавяла, што хвалюецца, і спраўляецца з хваляваннем з дапамогай "цэлай сістэмы", уключаючы разагрэў цягліц і нават малітвы. А ўжо пасля таго, як яна выступіла перад гледачамі, прызналася, што ёй не хапала гэтага пачуцця.
"Потым, сыходзячы са сцэны, ты разумееш, што робіш тое, што трэба", - распавяла Даша.
Акрамя Дашы Чарновай у суперсезоне ўдзельнічае Вера Ярошык, якая заняла другое месца ў мінулым годзе, і новая ўдзельніца з Беларусі - Маша Хархаль.
Усяго на сцэну "Ты супер!" у гэтым сезоне выйдуць 57 юных артыстаў з дзесяці краін. Іх вакальныя дадзеныя ацэньваюць кампазітар Ігар Крутой і выканаўцы Аляксей Вараб'ёў, Дыяна Арбеніна і Елка.
Міжнародны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.