У 2019 годзе рэспубліка святкуе адразу некалькі знамянальных дат: чвэрць стагоддзя галоўнаму дакументу краіны - Канстытуцыі, 25 гадоў інстытуту прэзыдэнцтва і 75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З такой нагоды тэлеканал АНТ запускае маштабны мультымедыйны флэш-моб "Гімн 2.0".
Далучыцца да флэшмобу можа кожны беларус: няма ніякіх цэнзаў і межаў - ні ўзроставых, ні прафесійных, ні тэрытарыяльных. Патрабуецца ўсяго толькі зняць на відэа ўласнае выкананне гімна і адправіць на АНТ да 1 чэрвеня. Кульмінацыя акцыі намечана на Дзень Незалежнасці - 3 ліпеня за ёй удасца паназіраць падчас святочнага канцэрта каля стэлы "Мінск - горад-герой" і ў эфіры тэлеканала АНТ.
Дарэчы, першымі ўдзельнікамі мультымедыйнага флэшмобу ўжо сталі оперны спявак і саліст Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Громаў, тэлевядучая АНТ Кацярына Цішкевіч, прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе "Славянскі базар-2019" Ксенія Галіцкая і многія іншыя.
Акцыя "Праспяваем гімн разам" упершыню прайшла ў снежні 2002 года, а пазней стала традыцыяй. Штогод у ёй удзельнічаюць як прафесійныя музыканты, так і простыя грамадзяне, а таксама вядомыя персоны: дзяржаўныя дзеячы, выдатныя спартсмены і артысты.