Фотафакт: пачалі з’яўляцца першыя кветачкі сон-травы

© Sputnik / Альфрэд МікусСон-трава
Сон-трава - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
На Беларусі даволі шырокі арэал распаўсюджання гэтай расліны, тым не менш, яна занесеная ў Чырвоную кнігу.

Сон-трава або прастрэл раскрыты – адзін з галоўных персанажаў беларускіх казак і міфаў. Расліну можна назваць сапраўдным сімвалам Беларусі.

© Sputnik / Альфрэд МікусНа Беларусі даволі шырокі арэал распаўсюджання гэтай кветкі
Фотафакт: пачалі з’яўляцца першыя кветачкі сон-травы - Sputnik Беларусь
На Беларусі даволі шырокі арэал распаўсюджання гэтай кветкі

Расліна выглядае вельмі прыгожа і пяшчотна, але для чалавека можа быць небяспечнай: пры трапленні яе соку на скуру варта чакаць апёкаў ці сур’ёзнага раздражнення.

На Беларусі даволі шырокі арэал распаўсюджання гэтай кветкі, тым не менш, яна занесеная ў Чырвоную кнігу. Скарачэнне колькасць кветак навукоўцы тлумачаць тым, што гэты від аддае перавагу лясам з нізкай шчыльнасцю дрэў, а беларускія лясы паступова амаладжваюцца. З-за гэтага сон-трава ці расце вельмі блізка да глебы, амаль хаваючыся ў яе, ці ўвогуле знікае.

© Sputnik / Альфрэд МікусРасліна выглядае вельмі прыгожа і пяшчотна, але для чалавека можа быць небяспечнай
Фотафакт: пачалі з’яўляцца першыя кветачкі сон-травы - Sputnik Беларусь
Расліна выглядае вельмі прыгожа і пяшчотна, але для чалавека можа быць небяспечнай

Кветачкі сон-травы, што на фотаздымках, растуць ў лясах Вілейскага раёну Мінскай вобласці. Першацветы ў промнях веснявога сонца захаваў фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0