МІНСК, 2 кра - Sputnik. Каталіцкія святары ў паўночнай Польшчы зладзілі публічнае спаленне кніг, якія яны лічаць блюзнерскімі, у тым ліку раманаў з серыі пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра, паведаміла ВВС.
Акцыю правяла ў горадзе Кашалін евангеліцкая група "Fundacja SMS z nieba", фота з яе былі апублікаваныя на афіцыйнай старонцы святароў у Facebook.
У подпісы да фота былі размешчаны цытаты з Бібліі, якія асуджаюць магію і вядзьмарства.
Гары Потэр - персанаж фантастычных раманаў брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг, які змагаецца са злыднем Волан-дэ-Мортам і яго слугамі. Усяго выйшла сем кніг пра хлопчыка-чараўніка, агульны тыраж якіх склаў звыш 500 мільёнаў асобнікаў.