Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

© Sputnik / Российская газета/POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Сочы
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Сочы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дагавор аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі быў падпісаны прэзідэнтамі дзвюх краін 2 красавіка 1996 года.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас - Sputnik Беларусь
Беларусь і Расія цесна супрацоўнічаюць у сферы міжнароднай бяспекі

"Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы аб'ядноўвае самых блізкіх партнёраў і добрых суседзяў на постсавецкай прасторы. Менавіта ў гэтым крыецца жыццёвая сіла і вялікі патэнцыял беларуска-расійскай інтэграцыі", - адзначыў у віншаванні Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перад дзвюма краінамі стаіць стратэгічная задача па далейшым ўмацаванні Саюзнай дзяржавы з улікам нацыянальных прыярытэтаў і прынцыпаў раўнапраўя, абумоўленая міжнародным становішчам і патрабаваннямі часу.

"Глыбока перакананы, што давер і паразуменне будуць і надалей заставацца вызначальнымі характарыстыкамі саюзнага будаўніцтва, а таксама дазволяць вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень, які адпавядае інтарэсам нашых народаў", - сказаў прэзідэнт.

Віншаванні ад імя беларускага лідара таксама былі накіраваны старшыні Савета Міністраў СД, старшыні ўрада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзярждумы Федэральнага Сходу РФ Вячаславу Валодзіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, старшыні Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадыю Зюганаву.

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі штогод адзначаецца 2 красавіка. У 1996 годзе ў гэты дзень прэзідэнты дзвюх краін Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Праз год у гэты ж дзень быў падпісаны дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі".

Стужка навiн
0