Мадонне прапанавалі мільён долараў за выступ на "Еўрабачанні"

© AP / Evan AgostiniМадонне прапанавалі мільён долараў за выступ на "Еўрабачанні"
Мадонне прапанавалі мільён долараў за выступ на Еўрабачанні - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Мяркуецца, што поп-зорка выступіць на сцэне "Еўрабачання" і праспявае некалькі песень.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Амерыканская спявачка Мадонна можа атрымаць мільён долараў за выступленне на сцэне "Еўрабачання" ў Тэль-Авіве, паведаміла выданне YNet са спасылкай на крыніцы.

Еўрабачанне: Беларусь абвалілася ў букмекераў пасля рэплікі Дробыша - Sputnik Беларусь
Еўрабачанне: Беларусь "абвалілася" ў букмекераў пасля рэплікі Дробыша

Інфармацыя пра перамовы паміж арганізатарамі "Еўрабачання-2019" і Мадоннай з'явіліся ў СМІ некалькі тыдняў таму, аднак афіцыйна нічога пацверджана не было. Меркавалася, што бакі ўзгадняюць памер ганарару для артысткі.

Як паведаміла за паўтара месяцы да "Еўрабачання" ізраільскае выданне, Мадонне за выступ на шоу прапанавалі мільён долараў. Гэтыя грошы яна можа атрымаць за 15-хвілінны выступ у фінале - хутчэй за ўсё, падчас падліку галасоў тэлегледачоў і журы.

Такі ганарар артыстцы заплаціць мільярдэр Сільван Адамс, якому прапанавана стаць партнёрам конкурсу.

Выступ Мадонны стане не першым з'яўленнем поп-зоркі сусветнага маштабу на сцэне "Еўрабачання". Так, на шоу ў 2016 годзе ў Швецыі выступаў Джасцін Цімберлэйк - цікава, што ён выступаў бясплатна. Праз год, у 2017, на "Еўрабачанні" ў Кіеве планавалася выступленне Лэдзі Гагі, аднак замест яе арганізатары вырашылі зрабіць запрошанай зоркай украінку Руслану.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу з 200-мільённай тэлеаўдыторыяй будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

Стужка навiн
0