"Падрыхтаваліся вельмі дрэнна": Лукашэнка незадаволены пасяўной кампаніяй

© Sputnik / Александр Поготов / Перайсці ў медыябанкВясновыя палявыя работы
Вясновыя палявыя работы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэма падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі паўстала падчас нарады па пытаннях рэгіянальнага развіцця з удзелам кіраўніка дзяржавы.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка застаўся незадаволены ходам пасяўной кампаніі, на думку кіраўніка дзяржавы, рэгіёны вельмі дрэнна падрыхтаваліся да пачатку кампаніі.

Пасяўная, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: Беларусь можа абысціся без стратных гаспадарак

"Гаспадаркі павінны быць забяспечаны тэхнікай, палівам, мінеральнымі ўгнаеннямі і насеннем. Але што мяне больш за ўсё насцярожвае - месцамі ў правядзенні палявых работ няма элементарнага парадку. Рэгіёны вельмі дрэнна падрыхтаваныя да гэтай кампаніі", - заявіў Лукашэнка падчас нарады па пытаннях рэгіянальнага развіцця.

Паводле яго ацэнкі, вясновыя палявыя работы пачаліся з праблем, нягледзячы на тое, што ў губернатараў да гэтага часу ўжо павінен быў быць выразны план дзеянняў, павінны быць прапісаны ўсе тэрміны: ад вывазу угнаенняў на палі і да завяршэння ўсіх палявых работ.

"Правалаў у гэтым годзе быць не павінна", - прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўзровень развіцця беларускага аграпрамысловага комплексу дазваляе якасна працаваць у любых умовах.

"Хопіць ўсе свае пралікі спісваць на надвор'е", - даў устаноўку кіраўнік дзяржавы.

Стужка навiн
0