Рэкордная колькасць мастакоў прынеслі свае работы на Усебеларускую выставу

© Sputnik / Алеся ШаршнёваКуратар выставы Вольга Кліп
Куратар выставы Вольга Кліп - Sputnik Беларусь
Праект "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" праходзіць у Мінску ўжо трэці год запар і аб'ядноўвае не толькі аматараў, але і прафесіяналаў.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Удзельнікамі Усебеларускай выставы мастацтва "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" у гэтым годзе сталі каля 750 беларускіх мастакоў. Напярэдадні адкрыцця мастацтвазнаўца і куратар выставы Вольга Кліп распавяла аб тым, што чакае наведвальнікаў адной з самых свабодных экспазіцый краіны.

"У гэтым годзе мы пабілі рэкорды першага года і больш чым у два разы павялічылі лічбы другога года. Галоўнае назіранне – вырас узровень удзельнікаў не толькі па аб’ёме, але і па якасці", - паведаміла Вольга.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваУ гэтым годзе вырас узровень удзельнікаў не толькі па аб’ёме, але і па якасці
Рэкордная колькасць мастакоў прынеслі свае работы на Усебеларускую выставу  - Sputnik Беларусь
У гэтым годзе вырас узровень удзельнікаў не толькі па аб’ёме, але і па якасці

Яна ўпэўненая, што тлумачыцца гэта не толькі галоўным патрабаваннем да ўсіх прац – каб пралезлі ў дзверы – але яшчэ і тым, што праект дае прафесіяналам і аматарам пэўную свабоду.

Сярод прадстаўленых работ пераважае жывапіс і графіка, але ў параўнанні з мінулымі гадамі з’явілася шмат скульптурнай пластыкі мелкіх формаў.

Традыцыйна ажыятаж назіраўся ў першы дзень: мастакі прынеслі каля 300 работ – амаль палову ад усёй колькасці.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваПраект дае аматарам і прафесіяналам абсалютную свабоду
Рэкордная колькасць мастакоў прынеслі свае работы на Усебеларускую выставу  - Sputnik Беларусь
Праект дае аматарам і прафесіяналам абсалютную свабоду

"Значна павялічылася колькасць прафесійных мастакоў. Яны разумеюць, што гэта выхад на зусім новага гледача. Варта адзначыць, што тут амаль няма мастакоў, якіх мы прывыклі бачыць на традыцыйных пляцоўках", - дадае Вольга Кліп.

У гэтым годзе арганізатары запісалі відэаінтэрв’ю з кожным удзельнікам. Пазнаёміцца з мастакамі наведвальнікі выставы змогуць дзякуючы відэа, якое будзе транслявацца на экранах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Таксама кожны глядач зможа паўдзельнічаць у конкурсе, галоўны прыз якога – карціна беларускай мастачкі Зоі Луцэвіч коштам 1000 еўра. Для гэтага на бланках для галасавання за лепшага мастака трэба будзе пакінуць свой нумар тэлефона. Пераможца будзе абраны выпадкова.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваВось гэтую карціну атрымае ў падарунак адзін з наведвальнікаў выставы
Рэкордная колькасць мастакоў прынеслі свае работы на Усебеларускую выставу  - Sputnik Беларусь
Вось гэтую карціну атрымае ў падарунак адзін з наведвальнікаў выставы

Дарэчы, мастаку Андрэю Сімончыку, які стаў лепшым па глядацкім галасаванні мінулага года, у гэтым годзе арганізатары аддалі цэлую залу.

"Я бачу вялізную адказнасць менавіта ў папулярызацыі мастацтва. Нават з-за таго, што кожны мастак аўтаматычна становіцца гледачом астатніх карцін, нашу выставу варта лічыць вялікім культуралагічным праектам", - падкрэслівае Вольга Кліп.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваВыстава будзе працаваць да пачатку мая
Рэкордная колькасць мастакоў прынеслі свае работы на Усебеларускую выставу  - Sputnik Беларусь
Выстава будзе працаваць да пачатку мая

Выстава "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" пройдзе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 4 красавіка па 12 мая.

Глядзіце таксама:

  • Якія работы прадставілі ўдзельнікі выставы ў 2018 годзе - фота
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі