МІНСК, 4 кра - Sputnik. У спісе са 175 магчымых Беларусь заняла 69-ы радок па ўзроўні кібербяспекі, такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы за 2018 год Міжнароднага саюза электрасувязі.
Самы высокі ўзровень бяспекі ў сферы сучасных тэхналогій прадэманстравалі:
- Вялікабрытанія;
- Злучаныя Штаты;
- Францыя.
У тройку аўтсайдэраў патрапілі Каморскія астравы, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Мальдывы. Міжнародны саюз электрасувязі паставіў Беларусь усяго толькі на 69-е месца паміж Бахрэйнам і Бразіліяй.
Нягледзячы на тое, што сярод постсавецкіх краін афіцыйны Мінск заняў пятае месца, усе бліжэйшыя суседзі прадэманстравалі больш высокія паказчыкі.
Рэгіянальны рэйтынг выглядае так:
- Літва (4);
- Расія (26);
- Польшча (29);
- Латвія (44);
- Украіна (54).
Цікава, што ў рэйтынгу за 2017 год Беларусь была на 39-м месцы, атрымліваецца, што краіна страціла адразу 30 радкоў рэйтынгу. Месца ў глабальным першынстве па ўзроўні кібербяспекі разлічваецца па 25 паказчыках.
Сярод іх ацэньваюцца заканадаўства, адукацыя, здольнасць дзяржавы абараняцца ад інфармацыйных пагроз, міжнароднае супрацоўніцтва і іншыя.