Суха і да +16°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя

© Sputnik / Александр Поляков / Перайсці ў медыябанкВясна
Вясна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшыя дні ў рэспубліцы будзе цёпла, часам сонечна, а невялікія ападкі чакаюцца толькі ў нядзелю.

МІНСК, 4 кра - Sputnik. У выхадныя ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Камар - Sputnik Беларусь
Навуковец распавёў, калі ў Беларусі зноў пачнуць кусацца камары

Чацвер у краіне будзе цёплым: ападкаў спецыялісты не чакаюць, а дзённая тэмпература дасягне адзнакі ў +8..+14°C (у Мінску будзе да +10°C). Па дадзеных сіноптыкаў, 5 і 6 красавіка амаль уся Беларусь застанецца ў полі павышанага атмасфернага ціску.

У пятніцу 5 красавіка ападкаў у асноўным не чакаецца, кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі ноччу і раніцай у некаторых раёнах Брэсцкай вобласці. Парывісты вецер на паўднёвым захадзе рэспублікі захаваецца.

Мінімальная тэмпература паветра ў начны час не апусціцца ніжэй -5°С па паўночным усходзе і +5°С па паўднёвым захадзе Беларусі, а днём на вуліцы пацяплее да +9..+15°С.

Сухі будзе і субота 6 красавіка аднак у гэты дзень будзе дзьмуць парывісты вецер паўднёва-ўсходняга напрамку, у дзённыя гадзіны на захадзе ён будзе моцным. Уначы будзе ад -2 да +5°С, а днём паветра прагрэецца у сярэднім па краіне да +9..+16°С.

Згодна з папярэднімі прагнозамі на Gismeteo.by, у нядзелю тэмпература паветра істотна не знізіцца, аднак будзе пахмурна: так, па дадзеных на сёння, у Мінску 7 красавіка будзе воблачна, да вечара магчымыя дажджы, а пацяплее днём да +10°C.

Стужка навiн
0