Афіцэраў запасу прызываюць на службу ў войска Беларусі

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкАдпраўка навабранцаў у войска
Адпраўка навабранцаў у войска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адпаведны ўказ, па якім "запаснікі" адправяцца ва Узброеныя сілы, падпісаў прэзідэнт.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Афіцэры запасу будуць прызваны на службу ва Узброеныя сілы Беларусі, гэта прадугледжана ўказам № 137, які ў четверг 4 красавіка падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Прызыўнікі адпраўляюцца на вайсковую службу - Sputnik Беларусь
Колькасць адтэрміновак ад службы ў войску хочуць скараціць у Беларусі

Указам устаноўлена, што ў бягучым годзе ў войскі рэспублікі будуць прызваны афіцэры запасу, узрост якіх не перавышае 27 гадоў. Ёсць і яшчэ некалькі ўмоў: у войска адправяцца тыя "запаснікі", якія раней не адслужылі тэрміновую альбо ў рэзерве, а таксама не маюць адтэрміновак ад прызыву.

Усяго ў 2019-м плануецца адправіць ва Узброеныя сілы да сотні такіх афіцэраў.

Прэзідэнт даручыў Мінабароны прызначыць прызваных на адпаведныя пасады - паводле ваенна-ўліковых спецыяльнасцях афіцэраў запасу.

Указам таксама вызначана, што Саўмін да 1 лютага наступнага года павінен даць справаздачу перад Лукашэнкам аб вынiках гэтага прызыву.

Падобныя прызывы праводзяцца ў беларускім войску штогод: летась прэзідэнт 12 красавіка падпісаў указ аб адпраўцы ў войскі афіцэраў запасу.

Стужка навiн
0