Грузінскія танцы ў самым цэнтры Мінска: балет LELO зноў запаліць у сталіцы

© Photo : Балет LELO Грузінскі балет LELO
Грузінскі балет LELO  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У снежні мінулага года таленавітыя танцоры з Грузіі сабралі на мінскай сцэне аншлаг, таму вырашылі выступіць з новай праграмай.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Грузінскі балет LELO выступіць ў Мінску 11 красавіка на сцэне Цэнтральнага Дому афіцэраў, паведамілі арганізатары.

Грузінскія танцоры сабралі аншлаг у снежні мінулага года, таму вырашылі паўтарыць выступ ужо вясной. Але цяпер яна падрыхтавалі для мінскага гледача новую праграму пад назвай "Душа Грузіі".

Гледачоў чакаюць не проста танцавальныя нумары, а сапраўдны спектакль з 22 капазіцый, аб’яднаных агульнай ідэяй і сюжэтам.

Грузінскія танцы патрабуюць ад выканаўцаў асаблівай фізічнай падрыхтоўкі, таму заўсёды захапляюць гледачоў сваёй эфектнасцю і аутэнтычнасцю.

Цвіком праграмы стане саліст Гіві Кбілашвілі, які супрацоўнічаў з Каралеўскім нацыянальныім ансамблем Грузіі і выступаў у многіх краінах свету не толькі ў якасці танцора, але і харэографа.

Стужка навiн
0