МІНСК, 5 кра - Sputnik. Першыя кадры з новага фільма пра Тэрмінатары з'явіліся ў сетцы. Карціна выйдзе, як чакаецца, у канцы кастрычніка - пачатку лістапада 2019 года.
На кадрах - галоўныя персанажы новай карціны: Сара Конар (актрыса Лінда Хэмілтан) і Тэрмінатар (акцёр Арнольд Шварцэнэгер). Акрамя таго, апублікаваныя і некалькі малюнкаў новых герояў, якія будуць змагацца на баку чалавецтва.
New pictures released from #TerminatorDarkFate its a continuation from Terminator: Judgement Day and will be ignoring Terminator: Rise of the Machines, Salvation and Genisys. Also, Tim Miller is directing and James Cameron is producing and they've got a great writing team aswell. pic.twitter.com/xcvnlKPagy
— John (@John24081990) 4 апреля 2019 г.
Дыега Банета, мяркуючы па ўсім, згуляе мадэль злога робата. Ніякіх дэталяў пакуль больш няма. Вядома, што прадзюсар новага фільма - рэжысёр папярэдніх частак Джэймс Кэмеран.
Рэжысёр новай стужкі пра Тэрмінатара - Цім Мілер.
I’m giving the #Terminator franchise one last chance to redeem themselves with #TerminatorDarkFate. pic.twitter.com/a7oA23bKK2
— Cameron Junge (@cam_junge) 4 апреля 2019 г.
"Тэрмінатар: Цёмны лёс" раскажа пра "судны дзень". Гэта будзе гісторыя, якая папярэднічала падзеям у стужцы "Тэрмінатар. Паўстанне машын". Новы фільм не будзе працягам папярэдніх.